Энергічная падрыхтоўка. Пачынаецца лета, а гэта значыць час рыхтавацца да зімы

Мінулы ацяпляльны сезон прайшоў у штатным рэжыме, водпуск цеплавой энергіі ажыццяўляўся ў адпаведнасці з зацверджанымі тэмпературнымі графікамі. Лакальныя аварыі і інцыдэнты ў сістэме цеплазабеспячэння ўхіляліся аператыўна.
Пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2018/2019 г. неабходна актыўна займацца рамонтам цеплавых сетак, гідраўлічнымі іспытамі і прамыўкамі сістэм ацяплення, работамі па тэхнічным абслугоўванні цеплавых пунктаў. Гэта асабліва актуальна для ўстаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і ЖБВК горада.
Да наступнага ацяпляльнага перыяду ў раёне неабходна падрыхтаваць 103 спажыўцы цеплавой энергіі і 58 цеплакрыніц. Належыць выканаць значны аб’ём работ, прычым у тэрмін і якасна, а закончыць не пазней за 20 верасня.
Аляксандр БАРОДЗІЧ,
інспектар энерганагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *