Натарыяльна засведчана. Як аформіць здзелку з нерухомасцю

Як паказвае практыка, самым надзейным спосабам заключэння здзелкі з нерухомасцю з’яўляецца яе натарыяльнае засведчанне. Прычым, гэта не фармальная падстрахоўка, а рэальны спосаб засцерагчы сябе ад праблем.
Неабходна з асцярожнасцю адносіцца да ажыццяўлення здзелак з нерухомасцю, таму што існуе мноства нюансаў. Іх невыкананне можа прывесці не толькі да адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі, але і да судовых спрэчак, а таксама істотных страт для ўдзельнікаў здзелкі.
Засведчаны ў натарыуса дагавор куплі-продажу дае поўную прававую абарону абодвум бакам здзелкі. Натарыус пры засведчанні такога дагавора правярае законнасць прадстаўленых дакументаў, тлумачыць пакупніку і прадаўцу юрыдычныя і прававыя наступствы дагавора, устанаўлівае асобу, правярае дзеяздольнасць бакоў і выяўляе іх сапраўдныя намеры, правярае прыналежнасць маёмасці, наяўнасць арыштаў і забарон нерухомай маёмасці і шэраг іншых абставін. Акрамя таго, абавязак натарыуса – засведчыць, што бакі падпісваючы дагавор, рабілі гэта добраахвотна і былі ў дзеяздольным стане.
Для таго, каб здзелку з нерухомасцю ў далейшым не змаглі аспрэчыць у судзе і прызнаць яе несапраўднай, натарыус кансультуе грамадзян па пытаннях добраахвотнай псіхіятрычнай і псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Даная экспертыза, праведзеная да ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння, з’яўляецца важкім доказам дзеяздольнасці асобы на момант ажыццяўлення здзелкі.
Такім чынам, звяртаючыся да натарыуса, і пакупнік, і прадавец атрымліваюць надзейныя гарантыі таго, што дагавор куплі-продажу будзе засведчаны для пакупніка і прадаўца са строгім выкананнем усіх правілаў дзеючага заканадаўства.
Дадатковая перавага натарыяльнага засведчання здзелак з нерухомасцю – спагнанне ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага надпісу грашовых сумаў па натарыяльна засведчаных здзелках. Гэта значыць, спрэчку можна будзе вырашыць без звароту ў суд, а спагнанне будзе ажыццяўляцца пры дапамозе выканаўчага надпісу.
Наталля МАЦЯС,  натарыус.

Ілюстрацыя з сайта http://nedviginform.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *