Газетчыкі Брэстчыны – у ліку лепшых

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама віншуе галоўнага рэдактара  грамадска-палітычнай газеты Ляхавіцкага раёна «Ляхавіцкі веснік» Вольгу Пятроўну Барадзіну, а таксама ўвесь калектыў выдання з заслужанай перамогай у VІІІ Нацыянальным творчым конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі».

Асобныя віншаванні накіроўваем калектыву рэдакцыі столінскай раённай газеты «Навіны Палесся» і яе рэдактару Алене Канстанцінаўне Клімушка, а таксама ўсім журналістам і галоўнаму рэдактару лунінецкай раённай газеты «Лунінецкія навіны» Таццяне Пятроўне Вайцяхоўскай, чые  выданні сталі дыпламантамі гэтага конкурсу.

Таксама віншуем старшага аператара набору і вёрсткі абласной газеты «Заря» Святлану Віктараўну Кароль, узнагароджаную дыпломам лаўрэата конкурсу ў намінацыі «Лепшы афарміцель-дызайнер».

Прыміце шчырыя пажаданні паспяховай рэалізацыі новых ідэй і творчых праектаў, незгасальнага натхнення, а таксама моцнага здароўя і дабрабыту!

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы аблвыканкама  А. А. ЦЫРАЛЬЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *