Калектыву рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з перамогай у VІІІ Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі «.

Такое прызнанне — заслуга сур’ёзнай, сапраўднай творчай работы каманды прафесіяналаў, якія разумеюць сваю адказнасць перад чытацкай аўдыторыяй і добра ведаюць вартасць друкаванага слова.

Атрыманне гэтай высокай узнагароды дазваляе творчаму чалавеку перажыць мінуты абсалютнага шчасця, бо журналіст — гэта асаблівая прафесія. Прафесія, якая дазваляе за гадзіну пражыць з героем матэрыялу цэлае жыццё. Таму і гавораць, што кожны журналіст павінен усе свае матэрыялы прапускаць праз сваё сэрца, праз сваю душу. Толькі ў гэтым выпадку яго газетныя радкі стануць залатымі.

Упэўнены, што і ў далейшым газета будзе верным дарадчыкам і надзейным сябрам чытачоў. Значны творчы патэнцыял і майстэрства будуць спрыяць гэтаму. Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам рэдакцыі невычарпальнага натхнення, дасягнення новых творчых вышынь. Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і чытацкага прызнання!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *