Манеўр налева. Аварыя ў Ляхавіцкім раёне


На 444-ым кіламетры аўта-дарогі Крычаў – Слуцк – Івацэвічы недалёка ад вёскі Падсаколле напачатку дзясятай гадзіны раніцы 30 мая здарылася ДТЗ.
Вадзіцель ЗІЛа пры павароце налева не пераканаўся ў бяспечным манеўры і стварыў аварыйную сітуацыю, у выніку якой «фіят» (за рулём знаходзіўся жыхар Мінска ) з’ехаў у кювет. Людзі не пацярпелі, а аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
На вадзіцеля цыстэрны за парушэнне правілаў манеўравання і тэхнепаладкі аўтамабіля складзены два пратаколы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута і службовая асоба Ляхавіцкага лясгаса, якая дапусціла да ўдзелу ў дарожным руху транспарт з тэхнічнымі няспраўнасцямі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Фота АДАІ Ляхавіцкага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *