Вінаватая казуля. У Ляхавіцкім раёне казуля нечакана выскачыла на дарогу

30 мая напачатку чацвёртай гадзіны раніцы на 10-ым кіламетры аўтадарогі  Баранавічы – Ляхавічы на праезную частку перад аўтамабілем нечакана выскачыла казуля. Вадзіцель не паспеў затармазіць, і машына збіла жывёлу. Людзі не пацярпелі. У дзеяннях вадзіцеля парушэнняў не выяўлена.

Дарэчы, аўтамабіліст, як і павінна быць, не ўцёк з месца ДТЗ, а патэлефанаваў у міліцыю, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі адразу прыехалі па выкліку.

Дарэчы, нельга збітую жывёліну забіраць з сабой  – гэта можа трактавацца як незаконнае паляванне.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, трэба быць уважлівамі. Калі паблізу дарогі ці на праезнай частцы знаходзіцца жывёла, варта  максімальна знізіць скорасць ці нават спыніцца.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *