І ў святы, і ў будні

Участак «Добраўпарадкаванне», якім кіруе  майстар Уладзімір Несцяровіч, — гэта іменна той калектыў, ад якога залежыць парадак у горадзе. Прыбраныя вуліцы, упрыгожаныя ўдала скампанаванымі кветкавымі кампазіцыямі, пабліскваюць на сонцы водныя струмені фантанаў, — гэта ўсё справа іх рук.

Участак налічвае 33 працаўнікі і на справе даказвае, што можна паспяхова зарабляць для прадпрыемства грошы, калі ўзяцца за справу па-майстэрску і з ахвотай. Гэтымі днямі, напрыклад,  выконваюць будаўнічыя работы, асвойваюць сродкі гаспадарчым спосабам — добраўпарадкуюць дваровую тэрыторыю ля аднаго з дамоў па вуліцы Раганава. Згодна праектна-каштарыснай дакументацыі, тут належыць асвоіць 108 мільёнаў рублёў.  Дарэчы, на будаўнічых работах штодзень задзейнічана толькі 5-6 чалавек, астатнія — на сваіх участках, якія непасрэдна датычаць добраўпарадкавання горада. Напрыклад, працуюць у цяпліцы, дзе з нядаўняга часу самі вырошчваюць кветкі для гарадскіх клумбаў і альпійскіх горак, падкошваюць газоны, ствараюць  новыя кампазіцыі з малымі архітэктурнымі формамі.

Майстар Уладзімір Несцяровіч строга кантралюе работу падначаленых і перакананы, што яны паспяхова справяцца з любой справай па добраўпарадкаванні роднага горада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *