На лінейку! 30 мая ва ўсіх школах Ляхавіцкага раёна адбыліся традыцыйныя лінейкі, прымеркаваныя да свята апошняга званка

30 мая ва ўсіх  школах  Ляхавіцкага раёна адбыліся традыцыйныя лінейкі, прымеркаваныя да свята апошняга званка. 2800 вучняў, з іх 201 адзінаццацікласнік і 250 дзевяцікласнікаў прыйшлі на свята.

272 дні, 32 тыдні, тысячы спісаных ручак і сшыткаў, змаляваных алоўкаў і запоўненых дзённікаў, добрых і не вельмі адзнак, безліч вывучаных на памяць вершаў, тэм, даказаных тэарэм, завочных падарожжаў па краінах і кантынентах і яшчэ многае-многае іншае – усё гэта ўжо стала гісторыяй 2017/2018 навучальнага года.
…Заліты сонцам утульны школьны двор СШ№2 напаўняецца гоманам і на вачах ператвараецца ва ўрачыста-прыгожае мора кветак, усмешак і белых стужак.
Лінейка. Апошні званок навучальнага года. Шчыра вітаў школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі. А выпускнікам кіраўнік раёна пажадаў заўсёды памятаць пра прыгожы гасцінны куточак – Ляхавіччыну, ганарыцца сваёй маленькай радзімай.

Шмат цёплых слоў у адрас рабят і настаўнікаў прагучалі ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Якубоўскай, дырэктара школы Людмілы Паўлоўскай, класнага кіраўніка Святланы Багдановіч.
У гэты дзень узнагароды атрымалі самыя старанныя і таленавітыя рабяты. А вучні з удзячнасцю дарылі кветкі настаўнікам. І паляцелі ў блакітнае неба паветраныя шары, і закружылі ў вальсе апранутыя ў школьную форму выпускнікі.
Званок праспяваў развітальную мелодыю: школа адпраўляецца ў водпуск, а 62 адзінаццацікласнікі – у дарослае жыццё.
А 1 чэрвеня  выпускнікі здавалі свой першы экзамен.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. Больш фота тут

На лінейку! 30 мая ва ўсіх школах Ляхавіцкага раёна адбыліся традыцыйныя лінейкі, прымеркаваныя да свята апошняга званка: 1 комментарий

  • 06/06/2018 в 16:56
    Permalink

    Люблю май и за праздник последнего звонка. Цветы, шарики и нарядные школьники. А одиннадцатиклассники возвращают меня в юность.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *