Перабудова

У 2012 годзе кожнае сельскагаспадарчае прадпрыемства абавязана пабудаваць, перабудаваць, рэканструяваць ці мадэрнізаваць пад сучасныя тэхналогіі як мінімум адну малочнатаварную ферму. Разам з усёй краінай над рашэннем маштабнай задачы працуюць і аграрыі нашага раёна. Канкрэтна: з надыходам новага 2013-га года 11 МТФ Ляхавіччыны павінны прадстаць сучасна абноўленымі.

Наколькі далёка зайшоў працэс рэканструкцыі, у чым асаблівасць і вартая пераймання арыгінальнасць, ці ёсць недахопы, ці патрэбны карэктыроўкі? Прыкладна так можна абазначыць мэту абласнога семінара-нарады, што 17 мая прайшоў у тым ліку і ў нашым раёне. Мерапрыемства ўзначальваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, удзельнікамі з’яўляліся яго намеснікі Якаў Бухавецкі і Віктар Сакоўскі, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сцяпан Радкавец, старшыні райвыканкамаў вобласці, іншыя.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з ходам рамонтных работ на фермах «Востраў» СВК «Востраў-Агра», «Вялікае Гарадзішча» ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», «Літва» СВК «Дарава», «Вялікая Лотва» СВК «Шлях новы». Іменна першая і апошняя ў гэтым спісе гаспадаркі, як адзначыў начальнік райсельгасхарчу Мікалай Варажун, спраўляюцца з задачай рэканструкцыі найбольш паспяхова. У ЗАТ «Белпрампрыбор», СВК «Жарабковічы» і «Ліпнянка» сітуацыя, па  яго ж словах, супрацьлеглая.

Напрыканцы семінара ў гутарцы з журналістамі Канстанцін Сумар звярнуў увагу на апраўданасць трат, выкарыстанне канкрэтных будаўнічых матэрыялаў, на абгрунтаванасць выканання тых ці іншых работ. Надзейная функцыянальнасць павінна забяспечвацца, але не залішняя раскоша.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *