В Ляховичском районе при проверке топливного бака частного трактора обнаружена окрашенная солярка

2 чэрвеня  напачатку восьмай гадзіны вечара, падчас рэйда,   супрацоўнікі АДАІ спынілі трактар. Пры праверцы змесціва яго паліўнага бака было  выяўлена, што выкарыстоўваецца афарбаваная  — зялёная — салярка.  Жыхар Ляхавіцкага раёна — уласнік сельскагаспадарчай тэхнікі — патлумачыў, што купіў дызельнае паліва ў невядомага мужчыны.

На трактарыста   складзены два пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без праў (іх ён быў пазбаўлены ў мінулым годзе. Давядзецца заплаціць штраф ад пяці да 20 базавых велічынь) і за выкарыстанне «каляровага» паліва. Артыкул 12.30 КоАП прадугледжвае за апошняе правапарушэнне штраф ад 10 да 50  Б.В.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *