В Ляховичах открылась воркаут-площадка /фото new и будет дополнено ещё/

 

Варкаўт-гісторыя ў Ляхавіцкім раёне пачалася ў мінулым годзе, а сёння яна — рэальнасць. На гарадскім стадыёне «Колас» толькі-толькі ўрачыста, на радасць мясцовай дзятве і ўсім ляхавічанам  адкрылася воркаўт-пляцоўка. Адбылося гэта ў рамках ініцыятывы «Даступны спорт для кожнага». Ініцыятыва дзейнічае ў рамках запушчанага Еўрасаюзам праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні», а яе матэрыялізацыяй у Ляхавічах займаліся  міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экапраект» сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

На адкрыцці прадстаўнік МГА «Экапраект» Максім Рэут расказаў, што воркаўт-пляцоўка — гэта спецыялізаваная пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай. Кожны жадаючы бясплатна ў любы час можа займацца тут умацаваннем свайго здароўя.

Фотарэпартаж Сяргея ВАРАНОВІЧА.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ З ЎРАЧЫСТАГА АДКРЫЦЦЯ ВОРКАЎТ-ПЛЯЦОЎКІ і ШМАТ  КАДРАЎ чытайце і глядзіце ў бліжэйшым выпуску «ЛВ» .

2 thoughts on “В Ляховичах открылась воркаут-площадка /фото new и будет дополнено ещё/

  • 03/06/2018 в 15:08
    Permalink

    Была свидетелем открытия площадки!. Супер-зрелище: интересно. позитивно, думаю у многих возникло желание подружиться со спортом. Очень много было зрителей и видно,что всё понравилось.

  • 03/06/2018 в 19:14
    Permalink

    Цудаўная пляцоўка. Я так разумею што будуць неўзабаве побач некалькі лавачак дзе мажліва пакласці сумкі, вопратку, Перадахнуць, папіць гарбаты. Ну і зусім малым трэба гушкі -арэлькі зладзіць. А то бацькі займуць свой час, гімнастыкаю, футзалам, а малым што правіць- у брудзе і пылу капацца, хай гушкаюцца!?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *