В Ляховичах столкнулись «ауди» и «мерседес»

Сёння каля 18 гадзін  на вуліцы Леніна ў райцэнтры здарылася ДТЗ.

Вадзіцель аўтамабіля «аўдзі» не выбраў бяспечную дыстанцыю  і сутыкнуўся з «мерседэсам», які рухаўся ўперадзе ў спадарожным напрамку.

У аварыі  ніхто не пацярпеў. Алкатэстар паказаў у крыві вадзіцеля «аўдзі» 2,2 праміле алкаголю. На парушальніка складзены два пратаколы.

Без штрафа не застанецца і пацярпелы бок – гаспадар  «мерседэса» кіраваў машынай без допуску на ўдзел у дарожным   руху.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *