Разбор дарожных пралікаў. На апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама аб’ектыўную ацэнку атрымала ўтрыманне дарог

Выкарыстана ілюстрацыя

За пяць месяцаў года на тэрыторыі раёна адбыліся чатыры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх двое загінулі і пяцёра атрымалі траўмы. За парушэнне правілаў дарожнага руху затрыманы 2154 чалавекі, з іх 17 – п’яныя вадзіцелі. Пра дарожную бяспеку і пра тое, што сітуацыя застаецца напружанай, ішла размова ў мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Пракурор Ляхавіцкага раёна Сяргей Дзяжко сярод асноўных прычын сёлетніх ДТЗ назваў перавышэнне скорасных рэжымаў і парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў. Напачатку лютага каля Адахаўшчыны вадзіцель не выбраў бяспечную скорасць, не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем, яго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся, пасажыры атрымалі траўмы. Смерцю пасажыра закончылася сакавіцкая аварыя, якая здарылася каля Дарава: вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтацягніком. І хоць колькасць парушэнняў ПДР змяншаецца, а прафілактычная работа, якую праводзяць супрацоўнікі РАУС, дае пэўныя станоўчыя вынікі, па словах пракурора, дзейнасць у гэтым накірунку патрабуе ўдасканалення. Датычыцца гэта і прыцягнення да адказнасці службовых асоб дарожна-эксплуатацыйных арганізацый.
Шмат нараканняў на ДЭУ-24. Адказны за эксплуатацыю дарог майстар не арганізаваў своечасовую ачыстку дарожнага ўчастка ад снегу, што прывяло да ДТЗ. Скла-дзены адміністрацыйны пратакол.
Таксама адміністрацыйную адказнасць панёс начальнік участка камунгаса за парушэнне правілаў утрымання дарогі: з-за адкрытага каналізацыйнага люка на вуліцы Чкалава ў райцэнтры быў пашкоджаны аўтамабіль.
Сяргей Дзяжко лічыць неабходным актывізаваць работу камісій па бяспецы дарожнага руху. На дарожных службах – абавязак забяспечыць кантроль за станам дарожнага пакрыцця, своечасова ўхіляць дэфекты, якія могуць прывесці да надзвычайнай дарожнай сітуацыі.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі ўдакладніў задачу і для кіраўнікоў сельгас-прадпрыемстваў: уся агратэхніка павінна быць абсталявана прабліс-ковымі маячкамі, а на спецадзенні работнікаў абавязковыя святлоадбівальныя элементы.
Першы намеснік начальніка РАУС Андрэй Гіль сярод задач на бліжэйшую перспектыву назваў умацаванне парадку і кантролю на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы, дзе адбываецца найбольш ДТЗ. Тут плануецца ўстанавіць дадаткова пяць пастаянных камер назірання.
Кіраўнік раёна даручыў РАУС разабрацца з праблемай, якую ствараюць для гараджан матацыклісты. Размова не толькі пра парушэнне скорасных рэжымаў, але і ўзровень шуму пры яздзе, асабліва ў вячэрні час.
Аляксандр Камінскі, падкрэсліў, што бяспека на дарозе залежыць не толькі ад выканання правілаў дарожнага руху пешаходамі і вадзіцелямі, але і ад стану дарог у горадзе і сельскай мясцовасці.
Пра ўтрыманне дарожна-вулічнай сеткі расказалі кіраўнікі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», ДРБУ-200, галоўны інжынер ДЭУ-24.
Кіраўнік раёна крытычна ацаніў работу ДРБУ-200.
Пытанняў да начальніка арганізацыі Ігара Піліногі нямала. Датычацца яны якасці, тэмпаў, выканання графіку дарожных работ: грэйдзіравання, ямачнага і бягучага рамонтаў, выдалення аварыйных дрэваў. Напрыклад, па вуліцах з аднолькавай назвай Савецкая ў Падлессі, Тухавічах і Востраве, як сцвярджаюць старшыні сельвыканкамаў, да парадку далёка. Так і не завершаны рамонтныя работы на дарозе ў накірунку Тухавічаў. Неаднойчы задавалася рытарычнае пытанне: зноў вінавата надвор’е?
Што датычыцца ДЭУ-24, то яго асноўная прабле- ма – несвоечасовае абкошванне прыдарожных палос. У некаторых месцах пустазелле вымахала ледзь ці не ў рост чалавека, а кустоўе ператвараецца ў зараснікі. На выпраўленне сітуацыі – тыдзень.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *