«Белпрампрыбор» гучыць пераможна

У апошні дзень вясны працоўныя будні ў ЗАТ «Белпрампрыбор» расквеціліся атмасферай свята. Павіншаваць тутэйшых рупліўцаў-жывёлаводаў з чарговай працоўнай перамогай прыехалі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Буткевіч, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук. Нагода сапраўды важная і важкая. У традыцыйным абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці малака па выніках першага квартала 2018 года сярод фермаў і комплексаў з прадукцыйнасцю малочнага статка звыш 7,5 тысячы кілаграмаў малака пераможцам аб’яўлены МТК «Белпрампрыбора».  З пачатку года валавая вытворчасць прадукцыі тут павялічылася на чвэрць. Ад кожнай каровы за тры месяцы надоена 3,2 тысячы кілаграмаў малака, амаль усё рэалізавана гатункам экстра.
Сяргей Буткевіч, які ўручыў калектыву МТК ганаровы дыплом пераможцы, адзначыў, што менавіта такія калектывы робяць значны ўклад у развіццё малочнай галіны Брэстчыны.
Сярод узнагарод і прафсаюзная: на рахунак тутэйшай пярвічкі пералічана 500 рублёў ад абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Ірына ЧУРА,  старшыня раённай арганізацыі  прафсаюза работнікаў АПК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *