У дзяцей ёсць надзейны абаронца. Ляхавіцкі СПЦ у абласным конкурсе ўзнагароджаны дыпломам II ступені

 

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Баранавічах прайшоў абласны конкурс “Лепшая сацыяльна-педагагічная ўстанова”. Яго арганізатары  – упраўленне  адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і абласны інтытут  развіцця адукацыі вызначылі ў адборачным туры  для ўдзелу ў фінале шэсць лепшых з лепшых устаноў. Сярод іх  і  СПЦ  г. Ляхавічы.

Калектыў, каб найбольш поўна прэзентаваць сваю дзейнасць, да іспыту  падышоў творча і прафесіянальна. Візітка “Адзін дзень з жыцця ўстановы” адлюстраваў  шматлікія напрамкі яе  дзейнасці і зладжаную камандную работу спецыялістаў. У яшчэ аднім  заданні  – абароне  вопыта работы за тры гады – прадэманстравалі цеснае ўзаемадзеянне СПЦ са школамі і дзіцячымі садкамі  раёна, з бацькамі і іх дзецьмі,  свае дасягненні, сярод якіх галоўнае – змяншэнне ў раёне колькасці дзяцей-сірот. Дасягнута гэта карпатлівай і адказнай  работай па раннім выяўленні сямейнай неўладкаванасці і папярэджанні  сацыяльнага сіроцтва.

У выніку ва ўрачыстай абстаноўцы  на сцэне  Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы дыплом II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама  ўручаны  дырэктару Наталлі Пішч у намінацыі “Лепшы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

Дарэчы, СПЦ у нашым раёне абараняе інтарэсы непаўналетніх ужо амаль два дзесяцігоддзі. За гэты час назапашаны вялікі  вопыт, склаліся дастойныя традыцыі і дзейсная сістэма работы.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з архіва СПЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *