Я, ты, ён, яна – піянерская сям’я

90 гадоў таму, 19 мая 1922 года, на чарговым камсамольскім сходзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў маладой краіне Саветаў піянерскай арганізацыі. У першым атрадзе было ўсяго 52 піянеры. Піянер — значыць першы. Першы ва ўсім — вучобе, спорце, грамадскіх справах. Права насіць чырвоны гальштук атрымлівалі лепшыя, хто быў узорам і прыкладам для іншых.

Паўнапраўнай пераемніцай савецкай піянерыі стала Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая свята і беражліва захоўвае традыцыі і прымнажае іх. І па-ранейшаму ў адказ на заклік «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!» дружна гучыць «Заўжды гатовы!».

Не засталася ў баку ад святкавання юбілею і піянерыя Ляха-віччыны. 19 мая, у Дзень піянерскай дружбы, пад гукі марша горда ішлі па вуліцах горада прадстаўнікі ўсіх 20 піянерскіх дружын раёна разам са сваімі старэйшымі сябрамі — важатымі. І спыняліся прахожыя, з настальгіяй углядаліся ў радас-ныя твары рабят, успамінаючы сваё піянерскае дзяцінства.

Для юных ляхавічан, іх важатых, настаўнікаў і ўсіх гасцей на плошчы Перамогі гарніст пратрубіў святочны збор «І намлюбая справа па сілах».

Апладысментамі і кветкамі сустракалі ўдзельнікі злёту ганаровых гасцей — начальнікаў аддзелаў адукацыі, ідэалагічнай работы, па справах моладзі райвыканкама Святлану Юрлевіч, Наталлю Мацкевіч, Алега Траццяка, ветэранаў піянерскага руху Веру Купрык, Ірыну Піскун, Тамару Васько, Наталлю Белую, Нэлі Пастушак, Святлану Машэй.

Шчыра вітала ўдзельнікаў і гасцей злёту Святлана Юрлевіч, якая адзначыла вялікую ролю піянерскай арганізацыі ў выхаванні і станаўленні не аднаго пакалення рабят.

Граматамі аддзела адукацыі і падарункамі аддзела па справах моладзі былі ўзнагароджаны лепшая піянерская дружына раёна — імя Мікалая Гастэлы (СШ № 2) і лепшы цімураўскі атрад — рабяты дружыны «Радзімічы» Начаўскай СШ.

У гэты дзень вялікая і дружная піянерская сям’я (на Ляхавіччыне ў радах БРПА больш як 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак) атрымала папаўненне: чырвона-зялёныя гальштукі ўпершыню запалымнелі на грудзях больш як 130 школьнікаў раёна — тых, хто вучобай, паводзінамі, удзелам у грамадскіх і іншых карысных справах даказаў ганаровае права піянерам звацца.

А потым піянерыя Ляхавіччыны рапартавала пра свае справы. Іх нямала — удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых акцыях, піянерскія і цімураўскія дэсанты, інтэлектуальныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. Разам з важатымі піянеры заўсёды ў гушчыні падзей, імкнуцца клопатам і дабрынёй ахапіць усіх, каму патрэбна дапамога. Сённяшніяпіянеры прадаўжаюць традыцыі сваіх папярэднікаў — свята захоўваюць памяць пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, дапамагаюць у аднаўленні і папаўненні экспазіцый музеяў, клапоцяцца пра добраўпарадкаванне помнікаў, абеліскаў, арганізоўваюць вольны час равеснікаў, удасканальваюцца ў вучобе.

Дарэчы, Ляхавіцкая раённая арганізацыя — адзіная ў вобласці, якая ўсе гэтыя гады не спыняла сваю дзейнасць. Больш як 30 гадоў яе ўзначальвала Кацярына Легеда, цяпер  старшыня раённай арганізацыі — Наталля Кудраўцава.

У атмасферы радасці, творчасці, сяброўства праходзіла святочная праграма «Гартаючы старонкі гісторыі», для якой кожная піянерская дружына падрыхтавала сваю прэзентацыю.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *