В Ляховичах погиб пешеход

Апоўначы   8 чэрвеня на 23-м кіламетры трасы  Р-103 “Клецк-Ляхавічы” ўчынены наезд на пешахода. Жыхар  Патапавічаў 1976 года нараджэння  ляжаў на правай паласе праезнай часткі і  не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Пешаход загінуў.

За рулём грузавога аўтамабіля УАЗ знаходзіўся вадзіцель КУМВП ЖКГ, які ў гэты час вяртаўся на базу. У яго дзеяннях парушэнняў не выяўлена. Вадзіцель быў цвярозы.

Па факце ДТЗ АДАІ праводзіць праверку.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы інспектар АДАІ.

Фота АДАІ РАУС г. Ляхавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *