Усе разам

У межах рэспубліканскага конкурсу па развіцці рухальнай актыўнасці для дзяцей з цяжкімі або з мноствам фізічных  ці псіхічных парушэнняў па ініцыятыве цэнтра карэкцыйна-раз-віваючага навучання і рэабілітацыі на базе Крывошынскай СШ прайшло фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства «Усе разам». Удзел у ім прынялі вучні мясцовай школы, выхаванцы і вучні ЦКРНіР.

Каманды «Васілёк» і «Рамонак» спаборнічалі ў спрытнасці, уважлівасці і хуткасці. Па  выніках конкурсаў яны паказалі аднолькавыя вынікі —  перамагла дружба. Усе дзеці атрымалі граматы і салодкія  падарункі ад спонсара мерапрыемства — ІП Галіны Місюк.

Пасля спаборніцтваў удзель-нікі конкурсу былі запрошаны айцом  Уладзімірам у храм  Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі  Крывошын, дзе  праводзілася Богаслужэнне за  здароўе ўсіх прысутных. Дзень прынёс шмат  станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Вольга ЧАРНЯК,
Сацыяльны педагог ЦКРНіР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *