Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы сардэчна запрашае жыхароў горада і раёна на літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні”

Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы сардэчна запрашае жыхароў горада і раёна на літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні”.

У праграме тэатралізаванае прадстаўленне, выступленне знакамітых пісьменнікаў-землякоў, выставы кніг Нацыянальнай і Прэзідэнцкай бібліятэк, выдавецтва “Мастацкая літаратура” і выдавецкага салона “Фенікс”, выстава Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі, майстар-класы і выстава-продаж ад майстроў народнай творчасці, праца дзіцячай пляцоўкі і не толькі!

Чакаем вас 16 чэрвеня 2018 года ў 11:00 у комплексе былой сядзібы Бохвіцаў у в.Флер’янова.

Расклад руху аўтобуса: Ляхавічы (ГДК) – Флер’янова 10:30, Флер’янова – Ляхавічы (ГДК) 15:00.

3 thoughts on “Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы сардэчна запрашае жыхароў горада і раёна на літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні”

  • 13/06/2018 в 23:58
    Permalink

    Чаму так раптоўна і спешна!? Другое, ёсць дагавор што ўсе падобныя фэсты праводзяцца у другой палове жніўня. Трэццяе. Ці будзе запрошаны паэт Леанід Пранчак!? Гэта ягоная радзіма.

  • 14/06/2018 в 09:29
    Permalink

    Як паведамілі арганізатары фестывалю, наш зямляк Леанід Пранчак запрашэнне на ўдзел у фестывалі атрымаў. Але, на жаль, у гэты раз прыехаць у Флер’янова не зможа. Спадзяёмся, што сустрэча з Леанідам Пранчаком абавязкова адбудзецца пазней.
    І не раптоўна арганізаваны фестываль. Раз у два гады)

  • 16/06/2018 в 00:56
    Permalink

    Во, во, Вы правы было два гады! А празнаў пра фэст, пра такую незручную дату, калі ўсе дзеці ў лагерах, дарослыя паліваюць пасохлыя агароды і глядзяць чымпіянат свету па футболу, толькі два дні запар і то толькі дзякуючы гэтаму добраму сайту ЛВ у сеціве. Колькі раз быў у бібліятэке дарослай, дзіцячай за гэтыя два гады і ніхто і не дзе, не прапагандаваў, што будзе ладзіцца чарговы фэст!. Тым больш гэта касцюміраваны і тэатралізаваны фэст! Будзе яшчэ добра дадаць, што фэст у Флорыянаве будзе мець станоўчую (еўрапейскую) рацыю і розглас толькі ў самай цеснай повязі з тэмаю і духам літаратуры і творамі Элізы Ажэшкі і нобелеўскага лаўрэата па літаратуры ад 1924 году Уладзіслава Рэйманта. Гэтыя два пісьменніка былі частымі госцьмі ў Ляхавічах і радзіны Бохвіцаў. А апошні Бохвіц быў яркім бібліяфілам і збіральнікам антыквараў. Два гады запар была выказана думка пра аднаўленне знакамітай веранды з ўсходняга боку палаца. Ці што зроблена ў гэтым накірунку!?. Ёсць станоўчы прыклад- Зміцёр Юркевіч, калі ладзіць свае імпрэзы ў Грошоўцы так ён на усіх сайтах трэзвоніць (піша розныя замалёўкі, гістарычныя абвесткі) за год, што трэба збірацца рыцарам і стальным коням шляхецкай пароды да кучы! Парада арганізатарам фестывалю. Не трэба сароміцца слушна і навязліва рэкламаваць такі добры і патрэбны для юнацтва фэст загаддзя, бо гэта рухавік часу і дае мажлівасць прыцягнуць таленты, валанцёраў і спонсарскія грошы і не толькі з РБ! У сеціве напісана , што вядомы паэт Леанід Пранчак жыве стала на радзіме ў вёске Пранчакі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *