Датэрміновая пенсія за работу з асаблівымі ўмовамі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2016 г. № 137 «Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння» з 1 студзеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічыўся пенсіённы ўзрост як для атрымання пенсій па ўзросце на агульных падставах, так і для атрымання пенсій па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы.
У далейшым выкладзеныя ва ўказе патрабаванні да пенсіённага ўзросту знайшлі сваё адлюстраванне ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсіённым забеспячэнні».

Так, у адпаведнасці з артыкуламі 12, 15 названага Закона права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы незалежна ад месца апошняй работы маюць:
а) работнікі, занятыя поўны працоўны дзень на падземных работах, на работах з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы, – па спісе № 1 вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў і па выніках атэстацыі рабочых месцаў са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 10 гадоў:
мужчыны – пры стажы работы не менш за 20 гадоў, з іх не менш за 10 гадоў (пры гэтым не менш за 5 гадоў у перыяд да 1 студзеня 2009 года) на ўказаных работах;
жанчыны – пры стажы работы не менш за 15 гадоў 6 месяцаў, з іх не менш за 7 гадоў 6 месяцаў (пры гэтым не менш за 3 гады 9 месяцаў у перыяд да 1 студзеня 2009 года) на ўказаных работах. Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года названыя 15 гадоў 6 месяцаў стажу работы штогод з 1 сту-дзеня павялічваюцца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў.
Работнікам, якія маюць не менш паловы стажу работы з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы да  1 студзеня 2009 года, пры наяўнасці стажу работы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын пенсіі назначаюцца са змяншэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 1 год – за кожны поўны год такой работы мужчынам і за кожныя 9 месяцаў такой работы жанчынам;
б) работнікі, занятыя поўны працоўны дзень на іншых работах са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, – па спісе № 2 вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў і па выніках атэстацыі рабочых месцаў са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на 5 гадоў:
мужчыны – пры стажы работы не менш за 25 гадоў, з іх не менш за 12 гадоў 6 месяцаў (пры гэтым не менш за 6 гадоў 3 месяцы ў перыяд да 1 студзеня 2009 года) на ўказаных работах;
жанчыны – пры стажы работы не менш за 20 гадоў, з іх не менш за 10 гадоў (пры гэтым не менш за 5 гадоў у перыяд да 1 студзеня 2009 года) на ўказаных работах.
Работнікам, якія маюць не менш паловы стажу работы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы да 1 студзеня 2009 года, пры наяўнасці стажу работы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын пенсіі назначаюцца са змяншэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту на  1 год – за кожныя 2 гады 6 месяцаў такой работы мужчынам і за кожныя 2 гады такой работы жанчынам.
Паэтапнае павышэнне пенсіённага ўзросту для асоб, якія адпрацавалі згодна пенсіённаму заканадаўству неабходны стаж работы па спісе № 1 і спісе № 2, будзе адбывацца наступным чынам:


Прыклад № 1. Мужчына, 10 жніўня 1967 года нараджэння, які мае стаж работы 25 гадоў 5 месяцаў, страхавы стаж – 18 гадоў, спецыяльны стаж па спісе № 1 – 10 гадоў 6 месяцаў, з іх 7 гадоў – да 1 студзеня 2009 г., будзе мець права на датэрміновую пенсію па ўзросце ў 2018 годзе ва ўзросце 51 год.
Прыклад № 2. Жанчына, 9 лютага 1968 года нараджэння, якая мае стаж работы 25 гадоў 5 месяцаў, страхавы стаж – 18 гадоў, спецыяльны стаж па спісе № 2 – 10 гадоў 6 месяцаў, з іх 6 гадоў 3 месяцы – да 1 студзеня 2009 г., будзе мець права на датэрміновую пенсію па ўзросце ў 2019 годзе ва ўзросце 51,5 года.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай  абароне Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *