Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў нумары ад 13 чэрвеня 2018 года

Пра час і пра ШАСПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  9-10 чэрвеня знаходзіўся з рабочым візітам у Кітаі, дзе прыняў удзел у мерапрыемствах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Пасля пасяджэння ён правёў перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка таксама сустрэўся з лідарамі Манголіі і Ірана.

Запрашэнне ад мары.Кожнае імгненне непаўторнае, а выпускнога балю – тым больш. У яго шчымлівыя пяшчотныя хвіліны моцна трымаеш за руку дзяцінства і няўпэўнена, але з інтарэсам працягваеш далонь на знаёмства з самастойнасцю, як гэта зрабілі і дзве сотні ляхавіцкіх выпускнікоў.

Родныя па крыві. Сусветны дзень донара, які адзначаецца 14 чэрвеня, сёлета пройдзе пад лозунгам «Падумай пра другіх. Здай кроў. Падзяліся жыццём».

У рамцы – фота ад «ЛВ». Сям’я Корань – у пераможцах! Напачатку мая падпісчыкам нашай групы  (vk.com/lvesby) у сацыяльнай сетцы «Вконтакте»    рэдакцыя прапанавала прыняць удзел у розыгрышы бясплатнай сямейнай фотасесіі. Досыць было выканаць некалькі простых умоў (быць падпісчыкам групы і зрабіць рэпост запісу пра конкурс), каб стаць шчасліўчыкам, які разам з роднымі трапіць у аб’ектыў фотакамеры і атрымае чэрвеньскую падпіску на раёнку.

«Наш тата – супергерой»У гэтай сям’і слова «цішыня», здаецца, увогуле не існуе, ды і ці патрэбна яна ў сям’і, падумалася, калі пабывала ў Казловых.
– Праходзьце, калі ласка. У нас гучнавата, дзяцей жа поўная хата, – са шчырай усмешкай запрашае Галіна…

Ля шашы. Кропка на карце: Падсаколле Ляхавіцкага раёна

 

І яшчэ шмат цікавай інфармацыі чытайце ў «ЛВ» ад 13 чэрвеня 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *