Урач Куляшоў жадае ўсім здароўя

Яго немагчыма ўявіць у іншай прафесіі. Здаецца, белы халат і Куляшоў створаны адзін для аднаго. Міхаіл Мікалаевіч у медыцыне 37 гадоў, калі дадаць час вучобы ў інстытуце, то пад 45 набягае. Як прыехаў па размеркаванні на Ляхавіччыну, так і застаўся тут назаўсёды. Спачатку была Ураджайнінская ўчастковая бальніца, потым цэнтральная раённая. Прычым, не толькі сваёй тэрапеўтычнай спецыяльнасцю займаўся, але даўно працуе намеснікам галоўнага ўрача па медабслугоўванні насельніцтва раёна. Вельмі адказны ўчастак работы, з якім Міхаіл Куляшоў спраўляецца выдатна, інакш не было б у яго трыццацігадовага стажу на гэтай пасадзе. І пацыенты, і калегі доктара Куляшова паважаюць за яго адносіны да справы, да людзей, да любімай работы. Дарэчы, любімая работа ў яго агульная з жонкай: Кацярына Куляшова таксама ўрач. І гэта, мусіць, вельмі спрыяльная акалічнасць для тых, хто за многія дзесяцігоддзі сваю адданасць прафесіі шматразова даказаў і прымножыў.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *