Аптымальны варыянт. На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разглядалася пытанне выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Ляхавіцкага раёна за 2017 год

На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разглядалася пытанне выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Ляхавіцкага раёна за 2017 год.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Леанід Калбаса канстатаваў: на пачатак гэтага года на Ляхавіччыне з 38 дзяржаўных сацыяльных стандартаў выканана 37. Невыкананне датычыцца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дакладней, удзельнай вагі вуліц з удасканаленым пакрыццём: 57 працэнтаў замест запланаваных 60. І хоць летась дарожныя арганізацыі і камунгас правялі шэраг рамонтна-рэканструкцыйных работ (грэйдзіраванне, ямачны рамонт, заліўка трэшчын і г.д.), але, як бачна, гэтага аказалася недастаткова. Неабходна заасфальтаваць 11,5 кіламетра дарог, якія з’яўляюцца ў асноўным зонай абслугоўвання ДРСУ-200 і ДЭУ-24.
У галіне адукацыі ў поўным аб’ёме выконваюцца ўсе дзевяць сацыяльных стандартаў. Задачы па арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу вырашаюцца ў тым ліку і дзякуючы бюджэтнаму фінансаванню. Напрыклад, усе вучні забяспечаны камп’ютарнай тэхнікай: пры нарматыве на 30 школьнікаў адзін камп’ютар, у Ляхавіцкім   раёне – адзін на 9 вучняў.
Упершыню за многія гады выкананы ўсе дзяржстандарты ў галіне аховы здароўя.
Прэзідыум райсавета сваім рашэннем абавязаў камунгас, райЦГіЭ і сельвыканкамы ўзмацніць кантроль за станам аб’ектаў камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Асаблівая ўвага – на якасць вады, што паступае ў дамы і кватэры грамадзян. ДРБУ-200, ДЭУ-24, камунгасу да 1 жніўня неабходна правесці інвентарызацыю дарог.
На пасяджэнні прэзідыума разгледжаны і іншыя пытанні.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *