Вока назірання. З дапамогай камеры відэаназірання ў Ляхавічах раскрыта злачынства

15 чэрвеня ў  Ляхавіцкі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Ураджайная. Раніцай яна паставіла каля будынка СДЮШАР па вуліцы Леніна  ў райцэнтры веласіпед, які  праз дзве гадзіны знік.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама,  з дапамогай камеры відэаназірання злодзей устаноўлены. Ім аказаўся непрацуючы вясковец  1969 года нараджэння. Ён затрыманы, украдзенае канфіскавана.

Па факце крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальную справу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *