Разукамплектавалі… У Ляхавіцкім раёне злачынцы разукамплектавалі трактар

Раніцай 18 чэрвеня начальнік прадпрыемства меліярацыйных сістэм паведаміў у РАУС пра крадзёж абсталявання  з трактара ПМС, які знаходзіўся на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў паблізу  вёскі Грушаўка. Невядомы ў перыяд з 17 гадзін 15 чэрвеня па 8 гадзін 18 чэрвеня  зняў з тэхнікі дзве акумулятарныя батарэі, генератар і электронны блок кіравання.

Супрацоўнікі аддзялення  крымінальнага вышуку РАУС устанавілі, што злачынства ўчынілі непрацуючыя ляхавічане 1988 і 1972 гадоў нараджэння. Яны затрыманы, частка ўкрадзенага ў іх канфіскавана.

Па факце крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальную справу.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *