Читайте в номере «Ляхавіцкага весніка» от 20 июня

Читайте в номере «Ляхавіцкага весніка» от 20 июня:

  • Чэрвень. Флер’янова. Чытанні. Флер’янова сустракала гасцей. Сённяшнія гаспадары былога маёнтка Бохвіцаў Генрых і Ларыса Траццякі толькі «за», калі гаворка ідзе пра захаванне культурнай спадчыны, пра выкарыстанне яе як асновы для развіцця ці хаця б дэманстрацыі сённяшніх здабыткаў, знаходак, дасягненняў таленавітых у мастацтве, народжаных на Ляхавіччыне – адным словам, землякоў. Таму другі раз запар яны ахвотна адгукнуліся на культурную прапанову бібліятэкараў раёна правесці «Флер’яноўскія чытанні».

  • Магіле гэтай дарагой усім сэрцам пакланісяЦішыня. Нават дрэвы, здаецца, застылі. У піянерскім салюце рукі хлопчыкаў і дзяўчынак. Побач з імі ў ганаровай варце – сённяшнія абаронцы Радзімы. Ім, маладым, выпала пачэсная місія несці вахту памяці ля помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл. На граніце і мармуры –  імёны, прозвішчы. І нават калі герой невядомы, яго подзвіг не забыты. Памяць пра іх, бясстрашных удзельнікаў Вялікай Айчыннай, захоўваюць не толькі велічныя манументы, але і простыя абеліскі з чырвонымі зоркамі.

  • Так пачыналася вайна  З перажытага22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

  • Мы сёння варым варэнне – клубнічнае! У традыцыйнай рубрыцы «Будзьце нашым госцем» сёння – сонечная, абаяльная жанчына, цудоўная гаспадыня, любімая жонка, мама і бабуля – Валянціна Домаш. А па факце госцем усё ж была я, карэспандэнт раёнкі, што завітала да Валянціны Міхайлаўны па яе духмяным адрасе на вуліцу Інтэрнацыянальную ў райцэнтры. Чаму духмяным? Увесь адказ у простай фразе гаспадыні, якая сустракала ў дзвярах:
    – Мы сёння варым варэнне – клубнічнае…

  • Кветкі для медыкаў. Напрыканцы мінулага тыдня людзі ў белых халатах адзначылі прафесійнае свята

І шмат яшчэ іншай інфармацыі  чытайце ў «ЛВ»! Падпісвайцеся на раёнку!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *