Зрабіць мару явай. 24 чэрвеня – Дзень моладзі. Віншаванне ад райвыканкама і райсавета дэпутатаў

Конкурсы, фэсты, дыскатэкі, зборы, паходы, турзлёты, акцыі – бээрэсэмаўцы ў першых радах любога руху. Актыўнасці, мэтанакіраванасці, энергіі і знаходлівасці членаў маладзёжнай арганізацыі можна толькі пазайздросціць. Пасуе нашым каляджанам Дзянісу Чараднічэнку, Дзмітрыю Кавалевічу, Паўлу Лукашуку, Дзмітрыю Шылу бээрэсэмаўская амуніцыя, як пасуе і рытм іх жыцця – дынамічнай паўсядзённасці.

Дарагія сябры!

Прыміце віншаванні з Днём моладзі!
Маладосць – гэта час мараў і надзей, пошуку свайго жыццёвага шляху, упэўненых крокаў па ім, жадання дзейнічаць, здзіўляць свет смелымі ідэямі і дасягненнямі. З маладосцю мы атаясамляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдзе энергічная, умелая, шчырая змена.
Юнакі і дзяўчаты дасягаюць поспехаў у вучобе і творчасці, у спорце і працы, падаюць прыклад у валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці. Вашы поспехі – аснова ўстойлівага развіцця нашага раёна, вобласці, краіны.
Жадаем вам настойлівасці ў дасягненні мэты, імкнення да самавыяўлення, актыўнай жыццёвай пазіцыі, быць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі.

Раённы выканаўчы   камітэт.                                    Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *