Фотарэпартаж з Дня моладзі ў Ляхавічах

Весела, актыўна і незабыўна адзначылі Дзень моладзі ў Ляхавічах. Фотарэпартаж з месца маладзёжных падзей Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Фотарэпартаж з Дня моладзі ў Ляхавічах

  • 24/06/2018 в 21:42
    Permalink

    Очень понравился праздник, особенно конкурсно-спортивная площадка. Так весело и активно учавствовала наша молодежь, приятно посмотреть!

  • 25/06/2018 в 16:07
    Permalink

    За маладым векам Лёня Цупрык сказаў: Усе дарогі ў Ляхавічах вядуць на танцпляцоўку! Як ў ваду глядзеў! Насамрэч ўсе імпрэзы, святы прыжыліся ў гэтым мілым маім ўспамінаў куточку Ляхавічаў! Наш класс Анны Арсеньцяўны Цяцёркінай садзіў дрэвы.Некалькі слоў пра гісторыю летніх, адчыненых танцпляцовак ў горадзе. Першая сталая летняя танцпляцоўка «за саветамі» была там дзе сёння крама Мэбля і Тэхніка па вул Камсамольская. Яна была на сваях, бо навакол была дрыгва ад рва і канавы старога замчышча. Яшчэ раней на тым месцы «пры паляках» у габрэйскім квартале была летня сінагога і tanchaus «дом танцаў». Дзе круцілі фільмы і спраўлялі «хупу» маладыя што бралі шлюб. Да 1939 году кожная нацыя мела свой квартал і мела свае «танцы». Пасля будовы крамы ў 1974 годзе новую танцпляцоўку пачалі будаваць за рэчкаю, на тапалінам рагу, злева дзе сходнічкі што вядуць на сцяжынку на пляж. Пачалі капаць фундаменты, а там гарызонты вады пачалі біць фантанамі. Была там і іншая прычына, але гэта пакуль тэма інкогніта. Закінулі… Прыйшлі да высновы , што калі пабудаваць танцпляцоўку каля дома дзе пражывае начальнік ЖКХ П. П. Логінаў, а ён чалавек строгі, трэзвы, адказны, то будзе і каму дагледзіць і лад падтрымліваць. Так і пабудавалі цяперашнюю танцпляцоўку па вул. Дзесюкевіча. А П.П. Логінаў і насамрэч некалькі год пасля ўжо на пенсіі быў гаспадаром дбайным, слушным і давеў драўляную танцпляцоўку пад сучаснага мураванага выгляду. Пра добрага чалавека і дбайнага гаспадара П.П. Логінава трэба асобна напісаць некалькі слоў, але гэта ўжо будзе зусім іншая гісторыя!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *