«Калі ласка», ваша піца! У Ляхавіцкім кафэ «Калі ласка» кормяць з густам і смачна

– Мама, хачу піцу! – малое патрабавальна цягне маці за руку ў бок кафэ «Калі ласка». Тут з сакавіка ў меню з’явіліся піца, хот- догі, гамбургеры і адразу прыйшліся даспадобы дарослым і дзецям.
«Цэзар», «Асарці», «Вясковая», «Гавайская», «Італьянская», з агароднінай, морапрадуктамі і іншыя – нават назвы выклікаюць апетыт. Піца ад «Калі ласка» – па аўтарскай рэцэптуры гаспадыні кафэ Наталлі Лойка, якая ў сферы харчавання не аматар – дыпламаваны майстар.
Даступная цана на піцу зрабіла яе папулярнай у гараджан і гасцей райцэнтра: цана пачынаецца ад крыху больш як шэсць рублёў (кошт залежыць ад варыянтаў начынкі). Жадаеце заказаць навынас – патэлефануйце загадзя па нумары 2-03-00 і падыдзіце за заказам.

Повар Вольга Дзямідава ведае, як задаволіць смак гурманаў

У мінулым той час, калі паход у кафэ патрабаваў значнай сумы грошай і неабходнасці рабіць маштабны заказ.
– Не трэба нагоды, каб прыйсці ў «Калі ласка». Кампаніяй ці аднаму – каму як зручна. Кубак натуральнай кавы (эспрэса, латэ, капучына ці іншай) або духмянага чаю ва ўтульным інтэр’е-
ры – і настрой забяспечаны. Пачастуйце сябе пірожным, дэсертам, – шчыра запрашае гасцей Наталля Лойка. Кандытарскія вырабы штодзень дастаўляюць сюды з Баранавіцкага хлебазавода. Каштуюць пірожныя ад 52 капеек да рубля.
На дзень нараджэння, па прычыне іншай падзеі ці проста дзеля салодкага вечара закажыце торт у «Калі ласка». Прафесіяналы-кандытары Баранавіцкага хлебазавода выпякуць яго, а таксама караваі па вашым гусце і па індывідуальным афармленні. Напрыклад, у выглядзе букета ці… мужчынскага касцюма.
Апетыт прыходзіць у час ежы. І тады варта пакаштаваць цёплы салат: курыны ці з беконам, а можа з рамантычнай назвай «Брыганціна». Смак – адменны. Упрыгожаць стол да вашага абеду ці вячэры, напрыклад, медальёны з птушкі, свініна па-купецку ці лусты з грыбамі ( лусты запякаюцца ў белым віне). Асаблівае гучанне страве надае соус. Яго эксклюзіўная рэцэптура – зноў аўтарства Наталлі Канстанцінаўны. Запечанае сакавітае мяса пад соуснымі варыяцыямі і запраўкамі – сапраўдны кулінарны шэдэўр.
Меню кафэ пастаянна папаўняецца арыгінальнымі навінкамі. Страва з інтрыгуючай назвай «Бамі» ( свініна з яечным бліном) складаецца з набору стандартных прадуктаў (мяса, цыбуля, памідоры, перац, грыбы, часнок, арэхі, лімон, зяленіва), а ў руках майстроў атрымліваецца смаката. «Шашлычная талерка» з мяснога асарці ў асаблівай заліўцы – гастранамічная песня!
Яшчэ адна зручнасць ад кафэ – прыгатаванне на заказ разнастайных рулетаў, халодных і гарачых страў, салатаў… Раз – і стол накрыты. Надзвычай зручна для занятых гаспадынь.
У «Калі ласка» гібкая сістэма скідак, мінімальныя нацэнкі. Штодзень установа запрашае паабедаць з 40-працэнтнай скідкай: салат, першае-другое, чай ці кампот абыдуцца ў 4-6 рублёў.
Утульнасць, якасць і прыгажосць – вызначальныя рысы, якія найлепш характарызуюць кафэ. А яшчэ імкненне калектыву пастаянна развівацца. «ЛВ» ужо анансаваў перамены, якія чакаюць кропку харчавання. І яны будуць, але больш маштабныя, чым планавалася.
Заходзьце ў «Калі ласка» – тут кормяць сытна, з густам і смачна!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *