Складнікі бяспекі. Дэмаграфічнай. У Ляхавіцкім раёне з рабочай паездкай пабываў Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка

У Ляхавіцкім раёне з рабочай паездкай пабываў Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка

Міністр прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады ў Ляхавіцкім раёне, акцэнтаваў увагу на сённяшніх патрабаваннях да медыцынскага абслугоўвання на-сельніцтва, на складніках дэмаграфічнай бяспекі, на ўзаемадзеянні медыкаў з іншымі службамі.
У гэты ж дзень Міністр наведаў райбальніцу, у прыватнасці, рэанімацыйнае і прыёмнае аддзяленні, аперацыйны блок хірургічнага аддзялення, харчаблок, пабываў у паліклініцы, дзе сустрэўся і пагаварыў з медперсаналам.
Валерый Малашка таксама азнаёміўся з работай лакальнай вылічальнай сеткі паліклінікі, якая стала часткай праграмы камп’ютарызацыі і інфарматызацыі ўстаноў аховы здароўя Ляхавіцкага раёна.

Фота Маргарыты КУХТА. БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Валерый Малашка азнаёміўся з работай паліклінікі, пагутарыў з медперсаналам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *