Ветэранскі клас

У Оршы прайшла V Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту

На яе з’ехаліся больш за сотню чалавек з усіх абласцей Беларусі, а таксама госці з Літвы і Расіі. Сярод іх была і наша зямлячка Вольга Краўчанка. У абласным спаборніцтве па тэнісе, якое праходзіла ў Бярозе, яна стала лепшай, за гэта і заслужыла ганаровае права ўвайсці ў склад каманды Брэстчыны.
– Усё было ўрачыста, святочна і вельмі спартыўна. Столькі ўвагі да нас, ветэранаў. Хоць я і лыжніца, а не тэнісістка, але каманду не падвяла, выступіла, лічу, дастойна, – дзеліцца ўражаннямі Вольга Афанасьеўна і згадвае: – Цікава было пагутарыць з сярэбранай прызёркай Алімпіяды фігурысткай Ірынай Лабачовай, іншымі спартсменамі. Здаецца, душою памаладзела.
Для Вольгі Краўчанка, чалавека нераўнадушнага, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, удзел у такім іспыце – падзея, безумоўна, не радавая.
А нам, землякам, асабліва прыемна, што на міжнароднай спартакіядзе прысутнічаў і ляхавіцкі адрас.
Наталля НЕСЦЯРОВІЧ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *