У Ляхавіцкім раёне вадзіцель гужавой павозкі заснуў за «рулём»

Выкарыстана ілюстрацыя

Вечарам 25 чэрвеня ў  міліцыю пателефанаваў жыхар вёскі Зубелевічы і паведаміў пра тое, што па цэнтру дарогі  едзе гужавая павозка, а вазніца спіць. У Патапавічах супрацоўнікі АДАІ спынілі вадзіцеля –  ім аказалася жыхарка Вялікага   Падлесся, якая знаходзілася ў нецвярозым стане. Каб яе дабудзіцца, спатрэбілася дапамога медыкаў. На парушальніцу ПДР   складзены пратакол па частцы 2 арт. 18.23 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (парушэнне ПДР, учыненае ў стане алкагольнага ап’янення, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку  праверкі на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення).

Супрацоўнікі АДАІ звяртаюцца да насельніцтва з просьбай паведамляць пра факты парушэння ПДР у АДАІ Ляхавіцкага РАУС. Магчыма ваш званок папярэдзіць аварыю!

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *