…І проста прыгажуні! Такія жывуць на Ляхавіччыне

Амаль чатыры гады Вольга Грыцкевіч працуе ў райпаліклініцы. І пасада ў яе надзвычай патрэбная і адказная: Вольга Іванаўна – урач-педыятр. На ўчастку, які вядзе малады, але граматны і ўважлівы спецыяліст, пражывае каля 900 маленькіх і юных ляхавічан –
патэнцыяльных пацыентаў ва ўзросце ад нараджэння і да 18-годдзя.

 

Працоўны дзень Марыны Вайцешык пачынаецца а палове пятай гадзіны раніцы. Яна аператар машыннага даення ДП «Нача» – сапраўдны майстар гэтай нялёгкай справы. З пачатку года надаіла ад кожнай сваёй рагулі (а іх у статку 60) больш за 4000 кілаграмаў малака.

Сярод лепшых начаўскіх даярак – і Людміла Бубен. Дарэчы, гэта абаяльная жанчына не толькі выдатная працаўніца, а і клапатлівая мнагадзетная мама.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “…І проста прыгажуні! Такія жывуць на Ляхавіччыне

  • 03/07/2018 в 11:40
    Permalink

    Спасибо Ольге Ивановне за работу и умение найти подход к маленьким пациентам! Побольше бы таких врачей!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *