Самае галоўнае свята

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Мы адзначаем святое для ўсіх нас свята. У ім увасоблены гістарычная пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату пра людзей, сацыяльна-палітычнай стабільнасці. Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны дастойна прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай.
Паважаныя ветэраны, нізкі паклон і шчырая ўдзячнасць за ўсё, што вы зрабілі для сённяшняга і будучых пакаленняў. Моцнага вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця!
З Днём Незалежнасці, паважаныя землякі! Міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні на карысць плённых спраў у імя росквіту Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                   Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *