Паважаныя жыхары г. Ляхавічы  і Ляхавіцкага  раёна!

Паважаныя жыхары г. Ляхавічы  і Ляхавіцкага  раёна!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, здабытае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Васілій МАРКЕВІЧ, член Савета Рэспублікі   Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Дарагія землякі!
3 ліпеня мы адзначым самае галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Суверэнная, незалежная, мірная, квітнеючая, зручная для жыцця – такая наша Беларусь. І такой яна стала дзякуючы самаахвярнасці і мужнасці пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, самаадданай працы многіх пакаленняў. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны! Шчырая ўдзячнасць усім, хто сваёй плённай працай робіць малую радзіму, Брэстчыну і краіну яшчэ больш заможнай, прыгожай, моцнай.
Міру і дабра, здароўя і натхнення, упэўненасці ў заўтрашнім дні, стваральнай працы і сямейнага дабрабыту!
Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *