Дзейнічайце, каляджане!

У гэты дзень яны такія яркія, прыгожыя, шчаслівыя… а яшчэ – дыпламаваныя. Для 46 маладых аграномаў і заатэхнікаў мінулы чацвер напоўніўся самымі шчырымі эмоцыямі, хваляваннямі, віншаваннямі і пажаданнямі – у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы адгучаў выпускны баль.
Наперадзе – самастойнасць: першае працоўнае месца, хтосьці вырашыў працягнуць вучобу ў ВНУ; наперадзе – планы, мары і, канешне, іх ажыццяўленне. І так важна не згубіцца ў гэтым жыцці, не быць раўнадушным ні пры якіх умовах. З гэтага пачынаецца поспех на працы, узаемаразуменне ў сям’і. Святочныя моманты з выпускнікамі раздзялілі іх педагогі, бацькі, сябры.
Дзейнічайце, каляджане! Удачы і дасягненняў!
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара. Больш фота тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *