В Ляховичском районе столкнулись «лексус» и «пежо»

Сёння, 30 чэрвеня,  у 13 гадзін на перакрыжаванні дарогі Р-4 Баранавічы-Ляхавічы , недалёка ад аграгарадка Тальмінавічы, здарылася ДТЗ.

Вадзіцель “пежо” ехаў з боку Сіняўкі ў напрамку Івацэвічаў. На    перакрыжаванні   аўтамабіль “лексус” саступаў дарогу машынам, што рухаліся па галоўнай дарозе. “Пежо”пачаў тармазіць і  машыну занясло —  адбылося сутыкненне  з “лексусам”.  У аварыі ніхто не пацярпеў. Механічныя пашкоджанні атрымалі аўтамабілі.

На віноўніка ДТЗ складзены два пратаколы: за адсутнасць дагавора абавязковага страхавання (штраф ад 5 да 20 БВ.)  і  за тое, што не справіўся з кіраваннем і няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху (0,5 БВ.).

У дзеяннях вадзіцеля “лексуса” парушэнняў не выяўлена. Дарэчы, пацярпеўшы аўтамабіль 2017 года выпуску, застрахаваны па “аўтакаска”.

Абодва вадзіцелі былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўны інспектар АДАІ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *