Які “Ясь” скосіць канюшыну?

Тое, што родная зямля — ні з чым не параўнальная крыніца натхнення, вам засведчыць любы мастак, паэт, кампазітар і не толькі чалавек творчы, але і той, хто  любіць прыгажосць і ўтульнасць навокал і сам з’яўляецца іх творцам.

Пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку населеных пунктаў знаходзяцца пад пастаяннай увагай і пільным кантролем улады. На пасяджэннях райвыканкама, апаратных нарадах у старшыні райвыканкама, сесіях і пасяджэннях прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на традыцыйных Днях Савета гэта актуальная і значная тэма пастаянна на парадку дня. З раённага, абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў выдаткоў-ваюцца значныя сродкі на рамонт і рэканструкцыю мікрараёнаў, асобных будынкаў.

Так, за парадак на вуліцах і плошчах горада, у дварах шматкватэрнікаў у адказе камунальная служба, але і насельніцтва не павінна заставацца ў баку ад навядзення парадку.

За апошнія гады аблічча райцэнтра змянілася — дзе кардынальна, дзе менш, але ўсё ж у лепшы бок: вуліцы, паркі, прыдарожныя палосы, вытворчыя тэрыторыі сталі больш добраўпарадкаванымі і ўтульнымі. Удала дапаўняюць гарадскі пейзаж і з густам добраўпарадкаваныя тэрыторыі прыватных сядзіб. Але і тут  — не ўсё адназначна.

У мінулы чацвер члены прэзідыума райсавета на чале са старшынёй Яўгеніем Юрлевічам сваё пасяджэнне зрабілі выязным. Вывучалася пытанне эфектыўнасці работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Што ўбачылі? Пра добраўпарадкаванне, чысціню і прыгажосць на прылягаючых тэрыторыях  клапоцяцца раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях,  прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ДРБУ-200. Радуюць вока клумбы і альпійскія горкі, якія гарманічна ўпісаліся ў гарадскі пейзаж на тэрыторыі СШ № 1, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, фонда сацыяльнай абароны, рэстарана «Ластаўка», каля аўтобуснага прыпынку «Стадыён».

Прыгажосць і толькі — так коратка ахарактарызавалі ўбачанае ў гімназіі. Асабліва ўразіў малады яблыневы сад, пасаджаны ў гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі.  Дарэчы, саджанцы для яго набыў  ТАА «Трансэлектракамплект» (дырэктар Генадзій Сакуць).

Магазін  «Усходні» карыстаецца папулярнасцю сярод гараджан і не толькі. І, канешне, значна прыемней шматлікім пакупнікам было б, каб ля будынка магазіна знай-шлося месца кветкам ці часцей «падстрыгаліся» газоны. Дарэчы, адзін з іх камунгас падкасіў — паказаў, як трэба клапаціцца пра акуратнасць. І не толькі гаспадар магазіна павінен дбаць пра парадак у гэтым месцы. Пра стварэнне ўтульнасці пажадана падумаць і ТАА «Ажуруна», цырульні «Імідж»,  магазіну «Кубік», якія прапісаны тут жа,  і гаспадару гэтага будынка —  КБА.

У зону ўвагі дэпутатаў трапілі і тэрыторыі вакол жыллёва-будаўнічых кааператываў на вуліцах Будаўнікоў, Кальцавой, Інтэрнацыянальнай. Большасць з уладальнікаў кватэр у іх — маладыя людзі. Магчыма, у іх не хапае часу на добраўпарадкаванне тэрыторый, афармленне кветнікаў, падкошванне травы (хаця пры жаданні ўсё можна паспець). Але і тут ёсць выхад: старшыня кааператыва заключае дагавор з камунгасам — і трава будзе падкошвацца своечасова. Але, згадзіцеся, прыемна было б і самім жыльцам і іх дзецям, каб эстэтыка была створана ўласнымі рукамі.

Магчыма, што пасля гэтай публікацыі парадак пачнуць наводзіць там, дзе яго няма. Як гэта, напрыклад, зрабілі каля гандлёвага комп-лексу «Этаж».

Галіна КАНЬКО


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *