Званне «Чалавек года» ў Ляхавіцкім раёне прысвоена

Ганаровае званне «ЧАЛАВЕК ГОДА» за высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2017 год прысвоена:
у намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» – Уладзіміру КСЁНЖЫКУ, галоўнаму заатэхніку, намесніку старшыні па жывёлагадоўлі СВК «Ляхавіцкі»;

ў намінацыі «прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі» –Уладзіміру ГУНЬКО, дырэктару ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» ;
у намінацыі «ахова здароўя» – Міхаілу БУЙКЕВІЧУ, урачу-тэрапеўту (загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення) Ляхавіцкай ЦРБ;
у намінацыі «адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм» – Таццяне ДОРУШ, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 г. Ляхавічы;
у намнацыі «культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць» – Жанне ХМЫЗ, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў;
у намінацыі «фінансы, банкаўская дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» – Валерыю РАДЗЮКУ, кіраўніку фермерскай гаспадаркі «Уладзімір плюс»;
у намінацыі «закон і парадак, грамадская бяспека, мясцовае кіраванне і самакіраванне» – Аляксандру КЕНДЫШУ, начальніку ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці ўзятых пад варту РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *