«Родны кут» заўжды побач

Па традыцыі ў першую суботу ліпеня ў краіне адзначаецца Дзень кааперацыі. Спажывецкая кааперацыя Ляхавіччыны – гэта восем прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 62 рознічныя гандлёвыя прадпрыемствы (26 аб’яднаны агульным брэндам «Родны кут»), шэсць аўталавак, а таксама філіялы «Кааптранс» і «Кааппрам».

Са смакам  дзяцінства
Жадаеце хоць на хвілінку вярнуцца ў дзяцінства? Тады вам на рыначную плошчу нашага райцэнтра. Больш дакладны арыенцір – жоўтая бочка (такая, як калісьці 30-40 гадоў назад) з прыцягальным надпісам «квас». Бясспрэчны хіт вытворчасці кааппра- ма – натуральны хлебны квас, які выдатна спаталяе смагу. Яго вось ужо тры гады па ўласнай рэцэптуры выпускае тутэйшы цэх безалкагольных напіткаў. Пакупніцкі попыт паказвае: ляхавіцкі квас па смаку спажыўцам.
Як і яшчэ адна прапанова ад ляхавіцкіх кааппрамаўцаў – гарачы хлеб розных гатункаў, які штодзень можна набыць у магазінах сеткі райспажыўсаюза. Усяго за начную змену (а прадпрыемства працуе ў тры змены) выпускаецца 3,5-4 тоны хлеба і хлебабулачных вырабаў. А за дзённую – 35 найменняў пячэння, булачак, кексаў, пірожных.
Нядаўна ў кааппраме з’явілася ўстаноўка для раскаткі слаёнага цеста. І гэта дазволіла ў разы павялічыць асартымент слаёных вырабаў. Абноўлена і кексавая лінейка. З дня на дзень чакаюць зацверджаную рэцэптуру мядовіка, смачным сюрпрызам будуць новыя віды пячэння, пернікаў і інш.


Гандаль  з калёс  і не толькі
Твар спажыўкааперацыі – магазіны, яны ствараюць імідж і прыносяць асноўны аб’ём даходаў.
У райцэнтры па адрасе вуліца 17-га Верасня, 4 размясціўся дыскаўнтар «Родны кут», які многія па-ранейшаму звыкла называюць «Ветэран». Кропка ў гараджан і не толькі даволі папулярная. Як расказаў намеснік старшыні праўлення райпо Уладзімір Шырэй, у краме зніжаны гандлёвыя надбаўкі літаральна на ўвесь асартымент тавараў (а яго больш за паўтысячы найменняў). Магазін прываблівае даволі багатым выбарам саладосцяў вядомых айчынных і замежных брэндаў. Ёсць і сваё, кааппрамаўскае. Многія пакупнікі ідуць у дыскаўнтар за кансерваванай прадукцыяй. Тут заўсёды можна купіць свежыя (зноў жа ляхавіцкія) хлеб і хлебабулачныя вырабы, бакалею.
Безумоўна, у тым, што пакупнікі з задавальненнем вяртаюцца ў магазін, вялікая роля прадаўца. Ветлівая, добразычлівая, заўсёды параіць, падкажа, уважліва выслухае пажаданні – гэта пра гаспадыню дыскаўнтара Іну Коршун (на здымку), якая хоць і працуе тут нядаўна, але паспела знайсці агульную мову з пакупнікамі. І гэта не дзіўна: усіх пастаянных наведвальнікаў ведае ў твар, памятае іх густы.
Пра паспяховасць работы пра-даўца кра-самоўна гавораць лічбы: за 25 дзён чэрвеня Іна Коршун нагандлявала 9 тысяч руб- лёў – лічба для маленькага магазіна дастойная.
Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч упэўнены: калі за справу бяруцца прафесіяналы, поспех гарантаваны. Заўжды прыемна зайсці і купіць усё неабходнае ў магазінах «Родны кут» па адрасах: Інтэрнацыянальная, 29а (загадчыца Ірына Скрыцкая), Леніна, 45 ( Алена Калясінская), Леніна, 24 (Ала Сіліцкая), Леніна,13 (Тамара Мікуліч), у прадмагу ў аграгарадку Ліпск (Ірына Бурбіцкая), магазіне тавараў паўсядзённага попыту ў Жарабковічах (Людміла Хвясько), «Будматэрыялы» ў райцэнтры (Ірына Тупік) – тут ветлівае абслугоўванне, добры асартымент, дзейнічаюць акцыі. Менавіта такія магазіны выйграюць у канкурэнтнай барацьбе.
– Абслугоўванне жыхароў сельскай мясцовасці – прыярытэтная задача райпо. Мы вырашаем яе з дапамогай стацыянарных магазінаў і аўталавак. Нашы міні-маркеты на колах прыязджаюць у маланаселеныя вёскі раёна, дастаўляюць тутэйшым жыхарам шырокі асартымент прадуктаў харчавання і тавараў паўсядзённага попыту, тавары пад заказ, – расказвае пра работу аўтамагазінаў Васілій Некрашэвіч.
І ў першую суботу ліпеня, як і ва ўсе іншыя суботы, нядзелі і будні, многія работнікі райспажыўкааперацыі будуць сустракаць пра-фесійнае свята на сваіх працоўных месцах. Ад іх сумленнай і зацікаўленай работы залежыць зручны быт і добры настой землякоў.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *