Кветка шчасця і ўдачы. У Ляхавічах святкавалі Купалле

Сёння ў народным календары Купалле – старадаўняе свята, калі кожны можа паспрабаваць сваё шчасце – шукаць папараць-кветку, якая, па павер’ях, зацвітае ў ноч на Івана Купалу.
Знайшоў хто яе ці не, але ўчора нашы землякі адпачылі добра. Аматары фальклору ў гарадскім парку вадзілі карагоды, спявалі абрадавыя песні, варажылі, скакалі праз вогнішча, плялі купальскія вянкі. Захапілі дзяцей і дарослых конкурсы і забавы. Былі і русалка, вадзяны, Купалінка і Купала –
маляўнічае тэатралізаванае дзейства акунула ў атмасферу свята сонца і росквіту прыроды.
Упрыгожылі гулянне спевы народнай эксперыментальнай вакальнай групы «Берагіня».

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *