Цяпер можна і на вайбер!

Кожную сераду і суботу, як належыць, свежанькі нумар «Ляхавіцкага весніка» імчыць да вас, нашы чытачы, расказаць, што цікавага, незвычайнага адбылося ў раёне, якія людзі жывуць на гэтай прыгожай зямлі.
Але час бяжыць, задае неверагодна хуткі і дынамічны тэмп жыцця, а газетчыкі, здаецца, бягуць яшчэ хутчэй. Пагадзіцеся, прыемна прыйсці з канцэрта ці святочнага парада, адкрыць сайт раёнкі і яшчэ раз акунуцца ў атмасферу ўрачыстасці, убачыць сябе і сваіх сяброў сярод іншых, пакінуць водгук, а, можа, падкінуць якую тэму для абмяркоўвання. І такая практыка спрацоўвае і набірае абароты: колькасць наведвальнікаў і праглядаў штодня расце, а значыць – нераўнадушных да жыцця раёна становіцца больш. І гэта радуе.
Прыемна здзівіла інстаграмаўская актыўнасць нашых падпісчыкаў. Акаўнт lyakhovichskiy_vestnik дзейнічае амаль год, а лічба прыхільнікаў фотанавін набліжаецца да тысячы. Падпісвайцеся: штодня «веснікаўцы» будуць радаваць вас прыгожымі пейзажамі нашай малой радзімы, фотарэпартажамі ў рэжыме рэальнага часу, навінамі. І вы таксама можаце ўпрыгожыць стужку Інстаграма сваімі фота. Досыць іх публікаваць пад хэштэгамі #ляховичскийвестник і #ЛВ. Дзяліцеся сваім настроем з намі і іншымі падпісчыкамі.
Групы ў сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Одноклассники» створаны некалькі гадоў назад і палюбіліся нашым падпісчыкам. Лайкі, рэпосты, каментарыі – толькі паспяваюць «веснікаўцы» сачыць і адкліквацца на вашу актыўнасць. Дзякуй вам, што заўважаеце, падтрымліваеце ўсе ідэі і прапановы, з ахвотай удзельнічаеце ў конкурсах – дасылаеце свае фота, галасуеце, каментуеце. Гэта дарагога варта.
А цяпер, калі вы зафіксавалі на свой смартфон штосьці неардынарнае ці ў памяці тэлефона ёсць цікавы сюжэт, без сумненняў дасылайце яго на Вайбер «Ляхавіцкага весніка» +375336557444. Магчыма, ваш кадр упрыгожыць раёнку, з’явіцца ў стужцы Інстаграма і сацыяльных сетках.
А яшчэ далучайцеся да рассылкі навін праз гэты мэсенджар. Досыць дабавіць нумар у кантакты і напісаць нам – і вы заўсёды ў курсе апошніх падзей, абнаўленняў на сайце.
І проста, калі вы сталі сведкай якой-небудзь падзеі або ёсць прапанова – тэлефануйце па гэтым нумары, магчыма, атрымаецца класны матэрыял!
«Веснікаўцы».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *