У нумары «ЛВ» ад 7 ліпеня

У нумары «ЛВ» ад 7 ліпеня:

    • Тэма тыдня. Памяць у імя будучыні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь пераканана ў неабходнасці пачаць новы маштабны міжнародны дыялог, накіраваны на пераадоленне ўсіх супярэчнасцей. Толькі праз давер, павагу і адкрытую, сумленную размову магчыма прыйсці да рэальнага ўмацавання міжнароднай бяспекі, разам процістаяць варожасці, нянавісці і фанатызму, забяспечыць дзецям шчаслівую будучыню, упэўнены беларускі лідар.

    «І абсалютна не важна, дзе адбудзецца гэты дыялог, і нават не важна ў рамках якой арганізацыі – дзеючай ці навастворанай намі, але гэты дыялог нам вельмі патрэбны. І ўсе мы гэта разумеем. Мы адчуваем холад ужо не халоднай вайны. Нам трэба спыніцца. І тое, што мы сёння аб гэтым гаворым, – гэта залог таго, што мы навучыліся атрымліваць урокі з гісторыі. Ніколі больш не павінна паўтарыцца ў свеце трагедыя, якая паставіла пад пагрозу існаванне чалавецтва», – рэзюмаваў беларускі лідар.

    • Мірнае свята мірных людзей. У мінулы аўторак святочны настрой панаваў паўсюдна: галоўнае свята краіны аб’яднала ўсіх, хто любіць Беларусь і сваю малую радзіму
    • Пайшла спякота… Жніво. Уборачная пачынаецца на рапсавых палетках Ляхавіччыны
    • Варыяцыі на тэму кансервацыі. У магазіне «Верас» на вітрыне з прадукцыяй Ляхавіцкага кансервавага завода погляд неаднойчы затрымліваўся на мініяцюрных слоіках з таматным соусам, яблычным павідлам і рагу з інтрыгуючай назвай «Фасіліса». Не вытрымала – купіла.
    • «Родны кут» заўжды побач. Па традыцыі ў першую суботу ліпеня ў краіне адзначаецца Дзень кааперацыі. Спажывецкая кааперацыя Ляхавіччыны – гэта восем прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 62 рознічныя гандлёвыя прадпрыемствы (26 аб’яднаны агульным брэндам «Родны кут»), шэсць аўталавак, а таксама філіялы «Кааптранс» і «Кааппрам».

    І шмат яшчэ якой цікавай, карыснай і актуальнай інфармацыі чытайце ў  «ЛВ»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *