Месца для катання

Напачатку ліпеня ў РАУС патэлефаванаў ляхавічанін і паведаміў, што ў суседскім двары непаўналетні ездзіць на мапедзе.

На месца выехалі супрацоўнікі АДАІ і ўстанавілі, што падлетак катаецца на закрытым  участку, на праезную частку не выязджае.

У дзеяннях аматара  двухколавага транспартнага сродку парушэнняў ПДР  не ўгледжваецца, так як ён не выязджаў  на дарогу  і ў дарожным руху не ўдзельнічаў.

АДАІ нагадвае, што  дзецям да 14 гадоў  забаронены  выезд на  дарогі агульнага карыстання нават на веласіпедзе.  Катацца можна толькі на дваровых тэрыторыях.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўны інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *