Ваш статус заслужаны!

Зусім нядаўна «ЛВ» паведаміў землякам прыемную навіну: дырэктару ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзіміру Гунько прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Брэстчыны-2017» у галіне паліўна-энергетычнага комплексу. А падчас святочных урачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці ў адрас Уладзіміра Паўлавіча гучалі віншаванні з іншай, але таксама важкай нагоды: кіраўнік торфапрадпрыемства ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года» ў раёне ў намінацыі «прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі». Шчыра віншуем дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «ТБЗ Ляхавіцкі» з заслужанай адзнакай і жадаем прадпрыемству і надалей утрымліваць высокія вытворчыя пазіцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *