Пазванілі… У  ляхавічаніна  з кішэні  выкрадзены   два мабільныя тэлефоны

Выкарыстана ілюстрацыя

У  ляхавічаніна  ў двары дома па завулку Южакова з кішэні  выкрадзены   два мабільныя тэлефоны і 530 рублёў.  З заявай 10 ліпеня   ён звярнуўся ў РАУС.

Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС знайшлі злодзеяў: крадзёж учынілі жыхары райцэнтра. Яны затрыманы, частка крадзенага ў іх канфіскавана.

Па факце крадзяжу РАСК  узбудзіў крымінальную справу.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *