Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Званок па чужым сотавым

У ляхавічаніна ў двары дома па завулку Южакова з кішэні выкрадзены два мабільныя тэлефоны і 530 рублёў. 10 ліпеня ён звярнуўся з заявай у РАУС.
Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку знайшлі злодзеяў: крадзеж учынілі жыхары райцэнтра. Яны затрыманы, частка крадзенага ў іх канфіскавана.
Па факце крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальную справу.

І адкуль такі запас?

Днём 12 ліпеня ўчастковы інспектар міліцыі і супрацоўнікі 6 упраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС падчас санкцыянаванага агляду ў непрацуючага жыхара вёскі Вялікая Лотва 1986 г.н. знайшлі і канфіскавалі 160 літраў афарбаванага дызпаліва.
Быў складзены пратакол па частцы 6 арт. 12.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (набыццё, захоўванне, выкарыстанне ці рэалізацыя асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, што выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі).
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *