“Кастрычнік” стартаваў у чэрвені

Апошні дзень чэрвеня стаў у гэтым годзе першым уборачным днём. Факт як ніколі ранняга старту спецыялісты тлумачаць у тым ліку і тым, што «пасунуліся» тэрміны сяўбы, стан надвор’я сёлета справакаваў інтэнсіўнасць вегетацыі раслін. Размова ў нашым выпадку пра азімы ячмень.

Палеткі найбольш скараспелай з групы зерневых культуры традыцыйна апошнім часам з’яўляюцца свое-асаблівым «прыстрэлачным палігонам» для камбайнаў, у першую чаргу, перад доўгім сезонам інтэнсіўнай работы. Крыху менш як на паўтары сотні гектараў чатырох сельгасарганізацый каласаваў сёлета ў нас азімы ячмень. Так будзе правільна, паколькі па стане на ўчарашні дзень СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік», «Дарава» і ДП «Нача» падлічваюць ужо намалот. І ўвогуле, і ў прыватнасці выніковыя лічбы вы-глядаюць досыць прывабна: сярэдняя ўраджайнасць нязначна не дацягвае да 48 цэнтнераў, а кожны начаўскі ячменны гектар пацягнуў больш як на 62 цэнтнеры зерня.

Калі не ўчора, то ўжо сёння завершыць пачатковы этап жніва ЗАТ «Белпрампрыбор» — самы буйны ў раёне сейбіт азімага ячменю.
А ў якасці зажыншчыка ці, каб менш маштабна, ”застрэльшчыка” на ўборцы выступіў СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік». Са сваёй паўсотняй цалкам неблагіх гектараў гаспадарка справілася за некалькі дзён. Між іншым — выхадных і святочнага для большасці з нас. Ім жа было і доўга яшчэ будзе не да выхадных — стартавала ўборка.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *