Дзякуй за пакупку!

Многія з нас у дзяцінстве    марылі  стаць прадаўцамі і з задавальненнем гулялі ”ў магазін”, дзе замест сапраўдных прадавалі кексы, зробленыя ў пясочніцы, замест цукерак узважвалі каменьчыкі, а «разлічваліся» за пакупку нарэзанымі паперкамі ці абгорткамі. Асабліва марылі дзеці пра прафесію прадаўца марожанага — гэта ж якое шчасце пастаянна знаходзіцца каля любімага ласунку!

Гадоў 20 таму, асабліва ў гады ўсеагульнага дэфіцыту, нарыхтоўшчык ці прадавец у магазіне, асабліва прамысловым, быў значным і важным чалавекам. І мала хто з пакупнікоў задумваўся, што гандляваць трэба  культурна, быць уважлівым,  кампетэнтным і яшчэ  добразычлівым у адносінах да кліентаў.

Прадаўцы — гэта далёка не адзіныя спецыялісты спажывецкай кааперацыі.  І сёння ў вялікім калектыве Ляхавіцкага райпо — а гэта 557 чалавек — пералік спецыяльнасцей значны: акрамя прадаўцоў — повары, кандытары, буфетчыкі, нарыхтоўшчыкі,  пекары, рэвізоры, бухгалтары, эканамісты, маркетолагі, вадзіцелі, рабочыя  і г.д.

Чацвёрты год калектыў узначальвае Васілій Некрашэвіч. «І сёння праблем у спажывецкай кааперацыі раёна нямала, але мы прыкладаем усе намаганні, каб вырашыць іх паспяхова, у першую чаргу — на карысць спажыўцоў нашых паслуг і тавараў. Пры гэтым варта адзначыць, што ёсць і пэўныя здабыткі. Удзельная вага гандлёвых арганізацый райпо ў агульным рознічным тавараабароце  раёна складае 47 працэнтаў», — адзначыў старшыня праўлення.

Планаў і задумак у кіраўніцтва райпо шмат, і калі яны паспяхова рэалізуюцца ў жыццё, то нам, пакупнікам, гэта пойдзе толькі  на карысць.  У наступным годзе ў мікрараёне вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры плануецца  будаўніцтва і адкрыццё новага ўніверсама «Родны кут».  Адчыніць дзверы для наведвальнікаў і рэканструяваная кулінарыя  (са столікамі дзіцячага міні-кафэ) на   першым паверсе рэстарана «Ластаўка». Завяршаецца будаўніцтва  агароднінасховішча, прадоўжыцца мадэрнізацыя кааппрама. Плануецца шэраг рамонтных работ на іншых аб’ектах.

«Ластаўка», «Радуга», «Алеся», «У Бульбаша»,  «Аліса», «Меркурый», «Мэбля», «Будаўнічыя матэрыялы»… Пералік гандлёвых кропак, куды прыемна завітаць,  можна прадаўжаць. Ведаеце, што аб’ядноўвае іх?  Усё вельмі проста: яны лепшыя ў сістэме райпо, менавіта тут найбольш задавальняюць попыт насельніцтва як пералікам аказваемых паслуг,  асартыментам, так і якасным, па-сапраўднаму  прафе-сійным абслугоўваннем шматлікіх наведвальнікаў і пакупнікоў. Тутэйшыя работнікі клапоцяцца, каб не пуставалі паліцы, каб тавар радаваў вока і страўнік, наведванне магазіна ці сталовай  пакідала толькі прыемныя  пачуцці і ўзнікала жаданне прыйсці сюды зноў. Вельмі проста растлумачыць папулярнасць, напрыклад, універсама «Радуга».

Акрамя таго, што асартымент задавальняе, тут, дзякуючы дысконтнай праграме, з найменшай гандлёвай надбаўкай прадаюцца прадукты харчавання розных груп ад кансерваў і мяса птушкі да кавы.  У «Будаўнічых матэрыялах» можна папярэдне заказаць патрэбны тавар, праз нядоўгі час прадаўцы магазіна патэлефануюць вам і паведамяць, што заказ можна забіраць.  Зручна, таму і  папулярна. І сапраўдная «фішка» некаторых крам, у тым ліку «Мэблі», — спецыяльныя акцыі, па якіх многія тавары прадаюцца ў растэрміноўку і нават без першапачатковага  ўзносу — усё для зручнасці  пакупнікоў.  Многія з задавальненнем карыстаюцца  такой магчымасцю, тым больш, што няма цяганіны  пры афармленні: дастаткова даведкі з месца работы аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў і паручыцеля з пашпартам. За лічаныя хвіліны афармляецца дагавор на растэрміноўку і — калі ласка, вязіце тавар дадому і карыстайцеся на здароўе. Як паведамілі ў райпо, толькі з пачатку года па такім разліку прададзена тавараў на 540  мільёнаў рублёў.

Майстэрства ляхавіцкіх повараў і ўвогуле вышэй усякіх пахвал.  На карысць і пра папулярнасць  рэстарана «Ластаўка» гаворыць такі факт: амаль ніводныя выхадныя  гэта кропка грамадскага харчавання не пустуе, ляхавічане  з задавальненнем спраўляюць тут вяселлі,  юбілеі, іншыя знамянальныя даты.  Нямала жадаючых, як, дарэчы, і ў сталовай агракаледжа, паабедаць у буднія дні — смачна, якасна і адносна нядорага. Няма праблем з наведвальнікамі і ў кафэ «У Бульбаша», што ў Дараве.  Увогуле, як адзначае Васілій Некрашэвіч, па выніках мінулага года  прадпрыемствы грамадскага харчавання Ляха-віцкага райпо  за дасягненне высокіх  фінансава-эканамічных паказчыкаў у сістэме  Брэсцкага аблспажыўсаюза прызнаны лепшымі.

Сярод вясковых і тавараабаротам, і папулярнасцю, і культурай абслугоўвання  з лепшага боку вылучаюцца магазіны аграгарадкоў  Русінавічы, Ліпск,  Навасёлкі, Жарабковічы, Падлессе, Конькі.  Для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак сапраўдныя палачкі-выручалачкі — аўталаўкі. На сённяшні дзень 5 магазінаў на колах абслугоўваюць больш  за 20 вёсак раёна, у бліжэйшых планах набыццё яшчэ адной аўталаўкі.

Асобная размова — пра адзін з двух  філіялаў райпо —  кааппрам, які выйшаў на рэнтабельную работу (рэнтабельнасць складае 3,7 працэнта). Прадукцыя ляхавіцкіх хлебапёкаў запатрабавана не толькі землякамі, але з поспехам разыходзіцца сярод пакупнікоў у суседніх Баранавічах і Ганцавічах.

Яшчэ адзін клопат спажывецкага таварыства — нарыхтоўкі.  Штогод на летні перыяд да трох штатных нарыхтоўшчыкаў набіраюць яшчэ дзесяць сезонных памочнікаў. У апошнія гады план па нарыхтоўках ягад, грыбоў, яблыкаў і іншай сельскагаспадарчай і мясной прадукцыі нарыхтоўшчыкі выконваюць. Акрамя двух стацыянарных пунктаў (на рынку і па вуліцы Раганава ў райцэнтры), з дня ў дзень нарыхтоўшчыкі выязджаюць у населеныя пункты, прымаюць дары  саду, агароду і лесу амаль ва ўсіх магазінах райпо як горада, так  і вёсак.

За апошнія гады многія кропкі райпо змяніліся ў лепшы бок, што бачна не толькі звонку, але і  па напоўненасці таварамі, культуры абслугоўвання.

Малады кіраўнік Васілій Некрашэвіч, абапіраючыся на вопыт і падтрымку  райпоўцаў са стажам, амбіцыйнасць, адукацыю маладых супрацоўнікаў, стварыў каманду аднадумцаў,

«Адзін з галоўных паказчыкаў  стабільнай работы любога прадпрыемства — так званы каэфіцыент бягучай ліквіднасці, які павінен быць не ніжэй за 1.  І калі некалькі гадоў таму ён складаў па Ляхавіцкім райпо 0,857, то за 5 месяцаў 2012 года — 1,055», — расказвае галоўны бухгалтар райпо Святлана Сянько.

Яшчэ адзін важны фінансавы паказчык: у 2009 годзе пратэр-мінаваная крэдыторская запазычанасць складала больш за 3 мільярды рублёў, а па стане на 1 студзеня гэтага года  яна ліквідавана. За 2009 год чысты прыбытак па райпо ў цэлым склаў 8 мільёнаў рублёў, у 2011 годзе — 828 мільёнаў рублёў, сёлета за 5 месяцаў — 331 мільён. За ўсімі гэтымі лічбамі стаяць людзі, якія працуюць самааддана,  актыўна і паспяхова.  Асаблівую ўвагу кіраўніцтва надае маладым кадрам. Тут клапоцяцца, каб і ў бліжэйшы час з кадрамі праблем не было: выдаюцца накіраванні на вучобу ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Толькі сёлета, як адзначыла  спецыяліст аддзела кадраў райпо  Ірына Мацюшка, выдадзена 6 накіраванняў на вучобу выпускнікам гарадскіх і сельскіх школ.

Гонар і пашана спажывецкай кааперацыі раёна — шаноўныя ветэраны. Для большасці з іх работа, якую яны добрасумленна выконвалі, стала справай усяго жыцця.  Зараз на Ляхавіччыне жывуць больш як 200 ветэранаў райпо, з якіх 150 больш як 30 гадоў адпрацавалі ў сістэме.  Дзень кааперацыі разам з калегамі адзначаць  90-гадовы  Аляксандр Юруць і 85-гадовая юбілярка Алена Кіеня. А былы старшыня райпо Раман Русакевіч з’яўляецца Заслужаным работнікам спажыўкааперацыі.

З энтузіязмам, натхненнем шчыруюць на сваіх працоўных месцах лепшыя з лепшых прадстаўнікоў розных  падраздзяленняў. Сярод іх  пекар Галіна Гаўрыс і буфетчыца рэстарана «Ластаўка» Антаніна Гатоўчыц (узнагароджаны ганаровымі граматамі Белкаапсаюза), буфетчыца кафэ «Маладзёжнае» Ганна Мяжуева,  прадавец магазіна прамтавараў  аграгарадка Жарабковічы Алена Балашова, прадавец магазіна аграгарадка Нача Ірына Грыцук, вадзіцель кааптранса Леанід Дашкевіч (узнагароджаны ганаровымі граматамі аблспажыўсаюза), прадаўцы Ларыса Саладуха, Аксана Півавар,  майстар каўбаснага цэха Людміла Бецька,  слесар кааппрама Віктар Дрозд,  намеснік галоўнага бухгалтара  Ала Дрэнчык, галоўны эканаміст Наталля Кумейша, буфетчык рэстарана «Ластаўка» Аляксандр Курловіч, таваразнаўца Вераніка Гоўса, эканаміст Марына  Барышная  і      многія іншыя. Яны разам  са сваімі калегамі і ветэранамі спажывецкай кааперацыі раёна  — галоўныя героі ўрачыстасцей, прымеркаваных да Дня  кааперацыі.

Галіна КАНЬКО

One thought on “Дзякуй за пакупку!

  • 25/07/2012 в 23:44
    Permalink

    СТАТЬЯ ЗАКАЗНАЯ В ЧЕСТЬ ПРАЗДНИКА! ляховичская торговля (райпо) это полный отстой! и самое ужасное что есть в центре магазины со скудным ассортментом товаров В КОТОРЫЕ ХОДИМ ОЧ МАЛОЕ КОЛИЧЕСТВО ЛЮДЕЙ! ВОТ БЫ ЭТИ ПЛАЩАДЯ ВЫКУПИЛИ СЕТЕВЫЕ МАГАЗИНЫ ЕВРОТОРГ, РУБЛЁВСКИЕ,АЛМИ ВОТ ТОГДА ЛЮДИ УВИДЕЛИ БЫ РЕАЛЬНЫЙ АССОРТИЕНТ ТОВАРОВ! В ТОРГОВЛЕ ВСЕГДА БЫЛА ПОКАЗУХА ПРОВЕРЯЮЩИХ ВЕЗЛИ В САМЫЕ ЛУЧШИЕ МАГАЗИНЫ КТОРОЫЕ ДРАИЛИ И МЫЛИ НОЧАМИ И В КОТОРЫЕ С 6 УТРА ТОВАР ВЕЗЛИ СВЕЖИЙ И НЕДАЙ БОГГ ПРОВЕРЯЮЩИЙ СВЕРНЁТ С ПРОТОРЕННОЙ ДОРОГИ ! ВОЛЬКА ,ЗАВИНЬЕ,БЕНЬКОВЦЫ,СТРЕЛЬЦЫ,ПОДЬЯЗОВЛЕ,ЗАРИТОВО,ГРУШЕВКА,ПАШКОВЦЫ И ТД И ТП МОЖНО МОРЕ ПИСАТЬ МАГАЗИНОВ ГДЕ УВЫ НАВЕРНОЕ НИКОГДА НЕСТУПАЛА НОГА НЕКРАШЕВИЧА И ОТДЕЛЬНЫХ РАБОТНИКОВ ТОРГОВЛИ ГДЕ ПЕРКЕБОИ С ОБЫЧНЫМИ ПОВСЕДНЕВНЫМИ ТОВАРАМИ СОЛЬЮ САХАРОМ КОЛБАСОЙ И СПИЧКАМИ! ДА ЧТО ГОВОРИТЬ ПРО СЕЛЬСКУЮ МЕСТНОСТЬ ЕСЛИ ПЕРЕД ОЧЕРЕДНЫМ ПОДОРОЖАНИЕ САХАРА В УНИВЕРСАМЕ РАДУГА НЕБЫЛО САХАРА-ПЕСКА В ПРОДАЖЕ ЭТО ВООБЩЕ НОНСЕНС В ТО ВРЕМЯ КАК БЕЛГОСПИЩЕПРОМ БЬЁТ ТРЕВОГУ О ТОМ ЧТО СКЛАДЫ ЗАВОДОВ САХАРНЫХ ПОД ЗАВЯЗКУ ЗАБИТЫ САХАРОМ В ЦЕНТРЕ ГОРОДА САХАРА НЕТ! ГОСКОНТРОЛЮ СВЕЖИЙ ФАКТ! ОБЩЕМ ВСЁ ЧТО НАПИСАНО 80%% ПОКАЗУХА И ПРЕУВЕЛИЧЕНИЕ! А РЕАЛЬНОСТЬ В ТОМ ЧТО РЕАЛЬНЫЕ ЛЮДИ ЖИВУТ В 21 ВЕКЕ А РАЙПО ЕЩЁ ПО СТАРИНКЕ В 20! ПРИМЕР ТОМУ УБОГИЕ ЗДАНИЕ ДОМА ТОРГОВЛИ УНИВЕРСАМА КОЛАСА ГАСТРОНОМА ВСЁ РУШИТСЯ ВАЛИТСЯ И КРОШИТСЯ И НИКОМУ НЕТ ДЕЛА ! ЛУЧШЕ БЫ ВЫ НАША ЛЮБИМАЯ И УВАЖАЕМАЯ ГАЗЕТА ПРЕХАЛИ БЫ ПО ОТДАЛЁННЫМ ДЕРЕВНЯМ И ЗАШЛИ В МАГАЗИНЫ И СФОТОГРАФИРОВАЛИ ВСЁ В РЕАЛЬНОМ МИРЕ И ВЫЛОЖИЛИ БЫ НА СТРАНИЦЫ ГАЗЕТЫ! КАК В ОТДАЛЁННЫХ ДЕРЕВНЯХ ЛЮДИ ЖИВУТ И ЧТО В МАГАЗИНАХ ЕСТЬ!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *