Ад маланкі трымайцеся далей

Навальніца – атмасферная з’ява, пры якой паміж магутнымі кучава-дажджавымі воблакамі і зямлёй узнікаюць моцныя электрычныя разрады – маланкі, якія дасягаюць напружання ў мільёны вольт.
Звычайна маланка б’е ва ўзвышаныя месцы, дрэвы, якія стаяць асобна, тэхніку, выклікаючы пры гэтым разбурэнні і пажары. Папярэдзіць навальніцу немагчыма, але абараніцца ад яе наступстваў у нашых сілах. Сродкам абароны ад прамых удараў маланкі служыць маланкаадвод.
Каб пазбегнуць паражэння маланкай, неабходна выконваць наступныя меры перасцярогі: перад навальніцай закрывайце вокны і дзверы, коміны, выключайце з разеткі ўсе электрапрыборы. Нельга падчас навальніцы размаўляць па тэлефоне, трымаць у руках металічныя прадметы, знаходзіцца паблізу печаў, электраправодак. А яшчэ не трэба хавацца пад адзіночнымі дрэвамі, хутка ісці ці бегчы, лепш прысесці да зямлі ці схавацца ў невялікім паглыбленні. Не варта знаходзіцца на беразе вадаёма, купацца, плаваць на лодцы, таму што маланка часта б’е ў ваду.
Дарэчы, навальнічны разрад некалькі разоў за апошні месяц станавіўся прычынай пажараў. 18 ліпеня маланка знішчыла 10 тон саломы на полі ў Пружанскім раёне, 12 ліпеня гарэлі гаспадарчая пабудова ў Брэсцкім раёне і жылы дом у Баранавіцкім.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Фота з сайта Pixabay

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *